Аўтух-дамоўнік [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать онлайн
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
Уладзімір Караткевіч Аўтух-дамоўнік
У старога Васiля жыў за печкаю дамоўнiк, якi быў падобны на маленькага чалавечка. Нiшто сабе, цiхмяны быў, падлоты вялiкай не рабiў. Удзень ён цiха спаў на ложку з попелу, а ўначы пачынаў сваю нячутную тупатню па хаце i пiў з сподачка малако, як вожык. Аўтухом клiкалi гэтага дамоўнiка. Спаў ён таксама ўсю зiму, i толькi калi пачынала страляць печка, рассыпаючы вакол залатыя iскрачкi i глытаючы ротам чурак за чураком, выпаўзаў адтуль i сядаў насупраць, саграваючы скалелыя пальцы. Гаспадынi замiнае, тая яго i штурхне iншы раз, але ўзiмку ён ставаў вялым i не крыўдзiўся. Затое ўлетку нават i ўдзень шпацыраваў, спаў мала, i ўжо тады не было ад яго спакою нiкому. Забярэцца на стайню, выцягне стуль Варанога i гарцуе на iм да свiтанку. Ранкам конь увесь у мыле, дрыжыць як асiнавы лiст. А Аўтух забраўся ў пуню на сена, сапе носам — i чхаў на ўсё. Стары Васiль таму сыну, што на стайнi начаваў, аплявух надае: чаму не даглядаў. Вось сын i раззлаваўся на Аўтуха, вырашыўшы яму як-небудзь адплацiць. Аднойчы бачыць: сядзiць Аўтух на верхняй перакладзiне лесвiцы, якую да плота паставiлi, шчыпле з бузiны чырвоныя гроны i ўплятае са смакам, напiхвае за абедзве шчакi. Старэйшы сын падкраўся ззаду i адпiхнуў лесвiцу ад яго. Тая ў паветры зрабiла паўкруг. Аўтух наверсе вiсiць, верашчыць, нагамi дрыгае: вельмi спудзiўся. М-м-мяк-к! Ляснуўся аб зямлю, лесвiцай яго зверху прыцiснула, варочаецца i крэкча. А справа была за камянiцаю, вакол дурнап'ян, крапiва проста гаем расце, злосная, як сабака. А Аўтух жа голы, варочаўся, круцiўся, неяк выпаўз — i бегчы, не памятаючы сябе. Бег, бег i знянацку ўскочыў у дзежку з гнаёваю жыжаю для гароду. Выдрапаўся стуль увесь зялёны з галавы да ног. Старэйшы сын за плотам — ну рагатаць. Да таго часу рагатаў, пакуль Аўтух усяго не зразумеў… Вось увечары гаспадыня прыйшла i калi ўвайшла ў пакой — там ляжаў Аўтух на белых узгалоўях. Ляжыць, з боку на бок перакочваецца з насалодаю. Як вылез з дзежкi, дык i пайшоў лёг. Адпомсцiў!
Последние комментарии
13 часов 20 минут назад
13 часов 39 минут назад
13 часов 47 минут назад
13 часов 49 минут назад
13 часов 51 минут назад
14 часов 9 минут назад