Уладзімір Арлоў
Уладзімер Аляксеевіч Арлоў (25 жніўня 1953, Полацак) — гісторык, эсэіст, паэт, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтру.
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). У 1970 скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 па 1975 студэнт гістарычнага факультэту БДУ.
Пасьля сканчэньня вучобы працаваў у Наваполацку выкладчыкам гісторыі ў школе, з 1976 па 1986 — у рэдакцыі ґазэты «Хімік». У 1986 уваходзіць ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1988 да 1997 году — супрацоўнік выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1988 становіцца сябрам БНФ. У 1989 выйшаў з КПСС. У 1990-х шмат падарожнічае і піша эсэ паводле ўражаньняў ад месцаў, дзе пабываў (кнігі «Божая кароўка зь Пятай авэню», «Адкусі галаву вароне» і «Сланы Ганібала»). З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. З 1997 — супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Крыніца».
Першыя свае вершы надрукаваў у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах: у 1973 годзе ў Наваполацкім «Блакітным ліхтары», а ў 1974 годзе ў Менскай «Мілавіцы», да выданьня якіх, паводле ўласных успамінаў, меў непасрэднае дачыненьне. Эсэ «Незалежнасьць — гэта...» з кнігі «Мой радавод да пятага калена» 1993 году перакладзенае больш як на дваццаць моваў сьвету (у тым ліку летувіскую, эстонскую, румынскую, латыскую, грузінскую, чэскую ды славацкую).
Кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» (1994) ды «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг 20 стагодзьдзя, складзены паводле апытаньня газэты «Наша Ніва». Аўтарства Ўладзімера Арлова маюць таксама сцэнары навукова-дакумэнтальных фільмаў «Эўфрасіньня Полацкая», «Полацкія лябірынты» ды «Сімяон Полацкі»
Язык: Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице) (названия списком)
По форматам: fb2 книги - 26 (18.41 Мб)
Всего книг: 26. Объём всех книг: 18 Мб (19,300,147 байт)
Автор
vostraja brama
Современная проза История: прочее
З вякоў мінулых
Современная проза
Першая кніга празаіка
История: прочее Современная проза
История: прочее Современная проза
История: прочее Современная проза
История: прочее Современная проза
История: прочее Современная проза
История: прочее Современная проза
Современная проза История: прочее
Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.
Последние комментарии
4 часов 22 минут назад
4 часов 40 минут назад
4 часов 49 минут назад
4 часов 50 минут назад
4 часов 53 минут назад
5 часов 11 минут назад