Партрэт [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (101) »
Аляксей Карпюк ПАРТРЭТ
Аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыіПадрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Партрэт. Аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыі, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 270 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Партрэт
АповесцьКаралеўскімі замкамі Ганарацца, Саборамі. Мы — зямлёй партызанскай, Перамогай над ворагам.1. Разгар лета 1942 года. У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр. Немцы былі маладыя, мелі з іголачкі мундзіры, падагнаныя да фігур лепшымі краўцамі Еўропы; рэгаліі і рамяні на іх ад бляску аж пераліваліся, на пальцах зіхацелі залатыя пярсцёнкі. З боку ад пілота тырчэла люстэрка, капітану варта было скасіць вочы, каб бачыць свой мажны профіль і свежа накрухмалены падкаўнерык пад расшпіленым мундзірам. Бортмеханік на бакавым шкле развесіў каляровыя фота кінаактрыс... «Юнкерс-52» лічыўся самалётам устарэлай канструкцыі, быў надта чулы на абледзяненне, бо тады выходзіла са строю радыё, закліньвала хваставое апярэнне і машына станавілася непаварот-лівай. Штурмана цікавяць паказальнікі ціску паветра, ізабары, цык-лоны і антыцыклоны, вятры і хмары, але ў гэты дзень надвор'е было ўстойлівае. Па ўсёй Беларусі ззяла ліпеньскае сонца, градуснікі паказвалі не ніжэй 25 градусаў па Цэльсію. Адпадала верагоднасць сустрэчы «Юнкерса-52» і з савецкімі знішчальнікамі, прынамсі, у першай палове паветранага шляху. Штурману Гофману толькі заставалася не выпускаць з поля зроку ветку чыгункі Полацк — Дно — Ідрыца, якая вяла ў напрамку «катла» і служыла арыенцірам, ды неабходна было сяды-тады ўголас паўтараць пеленг. Вось у такіх ідэальных умовах вопытны экіпаж і займаўся сваімі справамі. Немцы пры гэтым бяспечна вялі гутарку. Пра што яны гаварылі? Дакладна сказаць не бяруся. Калі ж паставіць перад сабой такую задачу, то размову экіпажа ўявіць проста: пэўнага псіхалагічнага складу людзі паводзяць сябе ў пэўных умовах менавіта так, а не іначай. Пачну па парадку.Пімен Панчанка. «Горкая радасць»
2. Раніцой на аэрадроме немцы дзелавіта ўзяліся за справы. У час загрузкі самалёта яны пільна сачылі, каб салдаты з каманды абслугі не парушылі цэнтроўкі самалёта, ладавалі скрыні, мяшкі і іншыя рэчы дзе трэба. Пры запраўцы машыны і пры старце ўсе, за выключэннем пасажыра — доктара Гайнца — таксама былі занятыя і ўражаннямі з мінулай ночы дзяліцца не маглі. У немцаў развязаліся языкі, як толькі машына ўпэўнена лягла на курс, уладу над ёй узялі маторы ды законы аэрадынамікі, а кіраванне палётам не патрабавала намаганняў. Словы экіпажа танулі ў густой ваце басавітага гулу матораў, а галасы ў шлемафонах былі не падобны на іх уласныя. Экіпаж ужо даўно прызвычаіўся да гэтага, яны разумелі адзін аднаго выдатна. Спачатку «тэлеграфным» стылем — так ім дазваляла перагавор-ная апаратура — абмяняліся навінамі, звязанымі нейкім чынам з рэйсам. Знаёмы экіпаж іншага транспартніка ўчора прызямліўся не ў Дзямянску, а на фальшывым аэрадроме, змайстраваным чырвонаар-мейцамі. Чатыры немцы аблаялі няўдачнікаў — жыццё ім вельмі спрыкрылася. Пілот Ляўфэршток пару гадзін таму даведаўся ў афіцэрскім казіно ад штабістаў: у «кацёл» прыбыў палкоўнік барон фон Лютцэў замяняць камандуючага абкружанымі войскамі — генерала фон Зэйдліц-Курбаха. Вальтэр фон Зэйдліц атрымаў ад фюрэра заданне — арганізаваць прарыў «катла» звонку, каб расшырыць «Рамушаўскую гарлавіну» ці, як іншыя называлі, «Рамушаўскі калідор». Яшчэ яны пахваліліся, хто колькі выпіў, дзе з кім правёў ноч, якія навіны атрымаў з дому ці ад сяброў з іншых франтоў. Доктар жа падзяліўся ўражаннямі ад пабыўкі на радзіме. На перонах — маладзенькія дзяўчаты са збаночкамі, з якіх дыміцца кава для адпускнікоў: працягні з акна вагона кубачак і, калі ласка, нальюць табе. На вуліцах яго гарадка — групкі з Hitlerjugend und BDM (Bund Deutscher Mädels) [1] са скрыначкамі, на скрыначках надпісы: Winterhilfswehr (дапамога салдатам усходняга фронту). У магазінах без картачак толькі ersatzmarmolade. Прага на весткі з фронта. Грукат «клюмпаў» па бруку, калі канвой гоніць на работу лагернікаў. Чаканне налётаў саюзнай авіяцыі і бамбардзіроўка. Святое абурэнне сціснутых у бамбасховішчы цывільных немцаў: «Варвары! Ні адзін лётчык люфтвафэ не дазволіў бы сабе кінуць бомбу на невайсковыя аб'екты, як робяць гэта праклятыя Amis
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (101) »
Последние комментарии
19 часов 53 минут назад
20 часов 11 минут назад
20 часов 20 минут назад
20 часов 21 минут назад
20 часов 24 минут назад
20 часов 42 минут назад