Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі (24 снежня 1913, вёска Кулакі, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 9 красавіка 1986) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, пасмяротна) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей, за кнігу аповесцей «Белы сокал».
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1931 г. скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу і некаторы час загадваў дрэваапрацоўчай арцеллю ў Касцюковічах на Магілёўшчыне. З гэтага ж года перайшоў на журналісцкую работу — адказны сакратар шматтыражкі, загадчык аддзела клімавіцкай раённай газеты «Камуна», адказны сакратар жлобінскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», а са жніўня 1934 г. — намеснік загадчыка аддзела газеты «Чырвоная змена». У 1936—1939 гг. вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэння выкладаў у Цяцерынскай сярэдняй школе на Магілёўшчыне. У канцы 1939 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода, камандзір роты (Сталінградскі, Украінскі франты). Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Сталинская молодежь», у часопісе «Беларусь», адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва». У 1953—1958 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Быў намеснікам адказнага сакратара, адказным сакратаром праўлення СП БССР (1965—1976). У 1977—1986 гг. — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы. У 1972 г. у складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у рабоце XXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Сад» (1947), «Гартаванне» (1949), «На возеры» (1950), «Новыя сустрэчы» (1950), «Хораша ўзыходзіць сонца» (1952), «Незабыўнае рэха» (1956), «Да ўсходу сонца» (1957), «Дабрасельцы» (аповесць, 1958, часопіс «Маладосць»), «Тут я жыву» (1960), «Зоркі салігорскія» (нарысы, 1960), «Салігорцы» (нарысы, 1964), «Першае чаканне» (1965), «Расце мята пад акном» (1966), «Чыстая мураўка» (апавяданні і гумарэскі, 1968), «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978), «Аповесці і апавяданні» (1979), «Белы сокал» (1985), «Тры зоркі» (1988), раманаў «Расстаёмся ненадоўга» (1955), «Сустрэчы на ростанях» (1962), «Васількі» (1981). У 1970—1971 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах, у 1984 г. — Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнік апавяданняў «На возеры» (1950), кнігу аповесцей «Белы сокал» (1985). Па матывах аповесці «Нявестка» А.Макаёнкам напісаны сцэнарый мастацкага фільма «Шчасце трэба берагчы» (пастаўлены ў 1958).
Зрабіў літаратурны запіс кнігі В.Казлова «Людзі асобага складу» (1952). Пераклаў раманы Ш.Рашыдава «Мацней за буру» (з П.Кавалёвым, 1963) і Р.Файзі «Яго вялікасць Чалавек» (1978).
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице)
По форматам: fb2 книги - 3 (1.52 Мб)
Всего книг: 3. Объём всех книг: 2 Мб (1,595,381 байт)
Всего оценок - 1, средняя оценка книг автора - 5 | |
Оценки: нечитаемо - 0, плохо - 0, неплохо - 0, хорошо - 0, отлично! - 1 |
Автор
Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.
Последние комментарии
39 минут 30 секунд назад
15 часов 40 минут назад
18 часов 14 минут назад
18 часов 43 минут назад
18 часов 49 минут назад
13 часов 5 минут назад